15.11.2011

Мінск Барыса Аракчэева

Шэрагам выстаў адзначае 85-годдзе заслужанага дзеяча мастацтваў Барыса Уладзіміравіча Аракчэева дачка і куратар творчых праектаў дынастыі Аксана Аракчэева

10 лістапада распачалася чарговая юбілейная выстава майстра у Музеі гісторыі Мінска. “Мінск Барыса Аракчэева” - летапіс горада, які стаўся другой - творчай радзімай для юнака з маленькай расійскай вёсачкі Турбанава Яраслаўскай вобласці. Гэта асобная старонка ў творчасці Барыса Уладзіміравіча.



Пачынаючы з маленькіх эцюдаў, маляваных пад час службы ў арміі, мастак з цягам часу стварае шэраг вялікіх па памеры карцін. Іх рэтраспектыўны паказ і прадстаўлены музейным гледачам. Некаторыя творы экспануюцца ўпершыню.



На адкрыцці выставы Барыс Аракчэеў зрабіў музею каштоўны падарунак – чатыры вялікіх па памеры і каштоўных па майстэрскім выкананні палатна.



Гэта падзяка мастака гораду, які спраўдзіў ягоны лёс.

Комментариев нет:

Отправить комментарий