21.02.2012

"У добрым тэатры ўжо ўсё прыдумана"

На 16:00 21 лютага 2012 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай імузычнай культуры (Мінск, Верхні горад, Музычны завулак, 5) прызначана адкрыццёвыставы Ларысы Рулёвай, галоўнага мастака Беларускага рэспубліканскага тэатраюнага гледача.
Экспазіцыю складуцьмакеты, бутафорыя, эскізы афармлення сцэны і эскізы касцюмаў, а таксамакасцюмы, якія адпрацавалі ў шмат якіх спектаклях тэатра.
Выстава, яктворчая справаздача мастака больш чым за трыццаць гадоў тэатральнае службы,прымеркавана да юбілею Ларысы Ільінічны.