24.02.2011

“Гэтая прафесія дарыць бессмяротнасць...”

21 лютага памёр рэжысёр Рыд Таліпаў. Тры гады таму ён святкаваў сваё чалавечае шасцідзесяцігоддзе. Традыцыйна яму жадалі доўгіх гадоў жыцця. Прафесійна – спектакляў. Як мага. “Я шчаслівы, што я – тэатральны рэжысёр, – адказваў Рыд. – Гэтая прафесія дарыць бессмяротнасць...”
Наш ЛіМ быў ці не першай газетай, дзе ў мінулым стагоддзі пры канцы васьмідзясятых з’явіліся водгукі на ягоныя спектаклі – і першыя мінскія, і далёкія замежныя (у Германіі, Аўстрыі, Польшчы), і шматлікія ў абласных тэатрах. Ва ўсіх.
Здаецца, існай колькасці сваіх пастановак Рыд і сам не ведаў. Здаралася, ён апантана рыхтаваў да выпуску спектакль, а мусіў дбаць пра наступны, не маючы як адмовіць чарговаму просьбіту. Над усімі мастацтвамі ставіў музыку. Марыў увасобіць класічную оперу. Калізіі драматычнай сцэны час-почас падпарадкаваў драматургіі так званага музычнага афармлення з выбітных – класічных музычных твораў. Адметна займаўся сцэнаграфіяй (“лепшым сцэнографам” быў названы на адным з фестываляў). Марыў зняць кіно паводле класічнай рускай п’есы. Больш як сур’ёзна ставіўся да знакамітай камедыйнай рэплікі “я смяюся, бо слёз ужо няма”: у Беларусі ўлюбёным жанрам рэжысёра зрабілася трагікамедыя...



Рыд Таліпаў з’явіўся ў Мінску ў 1980-х пасля сканчэння ГІТІСа, патрапіў стварыць студыю “На плошчы Перамогі” з адметным складам удзельнікаў (потым выкладаў і ў Акадэміі мастацтваў), а на пачатку дзевяностых яму пашэнціла змяніць адрас і атайбавацца ў вялікім падвале (пад ГУМам). Жартавалі, што “плошча Перамогі” пайшла ў заклад... тэатральных падвалінаў. Калі агульнымі словамі – падвалінаў інтэлектуальнай драмы і новай эстэтыкі, авангарду і псіхалагічнага рэалізму, спавядання адметнай рэжысёрскай школы, якую ў свеце называюць рускай. “Вядома, – казаў Таліпаў, – прафесія магла б і без мяне абыйсціся. А вось я без яе – не магу. Прастораю мы навучыліся валодаць, а вось як пераадолець час? Мастацтва, як мне здаецца, нарадзілася менавіта як жаданне спыніць час. Больш пэўна – пасоўвацца ў часе”. Студыйныя спектаклі Таліпава пасоўвалі мастацкі час Беларусі нароўні з нацыянальнымі і акадэмічнымі тэатрамі, – так, што ў хуткім часе прозвішча рэжысёра з’явілася на акадэмічных афішах, а ў 2009 годзе ён ўзначаліў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа.
“Мяне вабяць жывыя людзі з жывымі перажываннямі”, – удакладняў Таліпаў. І ставіў "Стрыптыз" С.Мрожака, "Картатэку" Т.Ружэвіча, "Яму" А.Купрына, "Кантрабас" П.Зускінда, "Вечнага Фаму" Ф. Дастаеўскага, “Пяць вечароў” А.Валодзіна, "Іванава" і “Чайку”А.Чэхава, "Кацярыну Іванаўну" Л.Андрэева, "Таццяну" Н.Птушкінай, "Караля Ліра" У.Шэкспіра, “Месяц на вёсцы” І.Тургенева, “Камедыянта” А.Асташонка, “Стомленага д’ябла” і “Саламею” С.Кавалёва, “Васу Жалязнову” М.Горкага, “Мудрацоў” паводле А.Астроўскага...”Мастацтва, паводле філосафа, – адзенне для нацыі. Мы без мастацтва як голыя...” Праз дваццаць гадоў рэжысёра адзначылі "За духоўнае адраджэнне ў галіне тэатральнага мастацтва”.
...Пяцігадовага хлопчыка Рыда маці павяла на “Жызэль” у Вялікі тэатр. Танцавала Галіна Уланава. “Памятаю гэтае чароўнае відовішча, – не аднойчы расказваў Таліпаў. –У другім акце Жызэль выходзіць з магілы ўночы і танцуе. Мяне скалануў гэты балет.” Журналісты часам пыталіся: а чым? Аднойчы Таліпаў адказаў, што “бываюць рэчы, мацнейшыя за нас (калі ў іншы свет адыходзяць блізкія людзі, напрыклад), і гэтыя сітуацыі трэба ўмець пражыць да канца.”
Як вымагае прафесія.

Жана Лашкевіч

13.02.2011

Без света, пространства, образа (окончание)

На встречах со зрителями (разных возрастов) приходилось возвращаться к фактам, казалось бы, общеизвестным; обращать внимание на события, мимо которых, казалось бы, не проходит даже школьная программа...



Но! Когда-то о них люди узнавали в спешке, мельком, между прочим. Нет знаний - нет уверенности. Нет уверенности - и уважаемые зрители стесняются, жмутся, хихикают по любому поводу. Нужно время и,так сказать, уточнение знаний, чтобы человек освоился... с искусством.



О феномене первого просмотра или прослушивания, которые едва знакомят с художественным произведением, знают не только психологи, но и педагоги; знают они и о том, как можно несколько раз читать один и тот же текст, смотреть один и тот же спектакль, открывая новое,новейшее,другое, иное...



Казалось бы, с "Волшебным миром закулисья" всё было просто: чуть-чуть мировой истории, немного из исследований бытования и трактования сказок, интересные факты из жизни драматургов, кое-что из истории костюма и маски - и так далее.



Так вот! Третьего января я открыла рот в десять часов утра и закрыла... в где-то в 16:30. За каникулярную неделю пришлось лечить горло.





За январь месяц по самым скромным подсчётам организованно пришли дети из двадцати пяти минских школ, неорганизованно - дети в родителями, с дворовыми и школьными компаниями (!), соседские дети постарше и дети помладше, театральные кружки и даже один кружок краеведения.





Да, ещё курсанты военного училища, с которыми проговорили час и сорок минут. Воистину, театр - универсальное средство для общения и взаимопонимания!



Между тем посещение нашей выставки не входило в обязательные планы управления образования. Значит, просто... интересно? К этой мысли я сама ещё привыкаю.



Как и к тому, что театр может быть интересен не только жизнью сценической - со светом, пространством, образом спектакля, - но и каждой стороной своей жизни. Сцена, правда, должна стоять на первом месте...

Жанна Лашкевич