19.11.2011

«Страна чудес» Оксаны Аракчеевой

С 19 ноября до 10 декабря в рамках проекта «Друзья Посольства Чешской Республики» столичная галерея «Университет культуры» и Посольство Чехии в Республике Беларусь представляют «Страну чудес» художника Оксаны Аракчеевой

… Из пункта А в пункт Б выходит паровозик, Красная Шапочка отправляется к бабушке, ветерок намеревается стать ураганом, а театр приглашает на премьеру… Наверняка о паровозике упоминает учебник. О Красной Шапочке и ветерке – сборник сказок и анимационный фильм. Намерения театра выражает афиша. Но в любом случае для убедительности требуется художник. И со временем у каждого художника, который работает для детей, собираются наброски, рисунки, тематические иллюстрации и весёлые картинки… Художник Оксана Аракчеева собрала целую страну рисованных чудес.

Иллюстрации к детским книгам «Пачатковае школы», «Вышэйшае школы», «Мастацкай літаратуры” и “Азбукварика”. Рисунки для журнала «Рюкзачок». Афиши Театра юного зрителя. Работы художника-постановщика анимационного фильма… Их объединил выставочный зал, да так, что от работы к работе стал вырисовываться свой ландшафт и прослеживаться свой сюжет!



Тонкий юмор Аракчеевой нравится детям. Но ничуть не меньше нравится и взрослым. И даже очень взрослым людям. Нравится, так сказать, плотность рисованного населения. Подробности его жизни. Особенности его занятий. Нравятся придуманные пейзажи, в том числе и городские, какие-нибудь заповедные угодья, сказочные закоулки, и – особенно! – реальные объекты, попавшие в поле притяжения Оксаниной фантазии.



На этой картинке изображён… фасад Театра юного зрителя с персонажами из спектаклей. Персонажи, кстати, абсолютно узнаваемы для того, кто бывал на спектаклях, – так же, как бывала на них Оксана, превратившая ТЮЗ в Театр страны чудес…

Жанна Лашкевич

18.11.2011

Прэміяльная драма

С 4 па 10 кастрычніка Нацыянальную тэатральную прэмію Рэспублікі Беларусь аспрэчвалі дванаццаць спектакляў: музычныя тэатры супернічалі з лялечнымі, лялечныя – з драматычнымі; спектаклі балетныя, пластычныя, антрэпрызныя і для дзяцей у імпрэзе не ўдзельнічалі; кожны тэатральны калектыў вылучаў на прэмію спектакль са свайго рэпертуару – меркавалася, што найлепшы; сто дванаццаць чалавек працавалі ў журы Беларускай тэатральнай акадэміі.Імпрэзы адбываліся ў Мінску.

...Лялечны баль не склаў канкурэнцыю опернаму хору, драматычныя артысты не вызначылі стаўлення да аб’ектаў, прадстаўнік міністэрства культуры адмыслова тлумачыў, што намінацыя “лепшае музычнае афармленне спектакля” не датычыла ўласна музычнага спектакля, за што яму і дзякуй вялікі. Конь і трапяткая лань у адны калёсы не запрагаліся: відавыя правілы тэатральнага мастацтва заставаліся непарушнымі, дый законы відаў мастацтва збольшага – на сваіх пазіцыях. А тое, што пераможцамі адначасова зрабіліся спектаклі оперны і драматычны (“Набука” Дж.Вердзі ды “Не мой” А.Адамовіча) можна лічыць загадкавай “гульнёй любові й выпадку”...

Паказальна, што лепшым рэжысёрам тэатральная акадэмія назвала Аляксея Ляляўскага за спектакль “Драй швэстэрн” (“Тры сястры” паводле А.Чэхава), дзе шматкроць прасякаюцца, далучаюцца, яднаюцца ўсе чыннікі і складнікі спектакля, прадметныя і акцёрскія; так , што ўзнікае нейкая асаблівая матэрыя, з якой творыцца тэатральнае дзейства, а хрэстаматыйная п’еса перакідацца чароўнай незнаёмкай і ў шчыльным тэатральным асяроддзі вядзе рэй інтэлект. Думанне. Мысленне. Заразлівы занятак, якім спакушаюць гледача ў добрым тэатры.

15.11.2011

Мінск Барыса Аракчэева

Шэрагам выстаў адзначае 85-годдзе заслужанага дзеяча мастацтваў Барыса Уладзіміравіча Аракчэева дачка і куратар творчых праектаў дынастыі Аксана Аракчэева

10 лістапада распачалася чарговая юбілейная выстава майстра у Музеі гісторыі Мінска. “Мінск Барыса Аракчэева” - летапіс горада, які стаўся другой - творчай радзімай для юнака з маленькай расійскай вёсачкі Турбанава Яраслаўскай вобласці. Гэта асобная старонка ў творчасці Барыса Уладзіміравіча.



Пачынаючы з маленькіх эцюдаў, маляваных пад час службы ў арміі, мастак з цягам часу стварае шэраг вялікіх па памеры карцін. Іх рэтраспектыўны паказ і прадстаўлены музейным гледачам. Некаторыя творы экспануюцца ўпершыню.



На адкрыцці выставы Барыс Аракчэеў зрабіў музею каштоўны падарунак – чатыры вялікіх па памеры і каштоўных па майстэрскім выкананні палатна.



Гэта падзяка мастака гораду, які спраўдзіў ягоны лёс.