21.04.2012

Блытаніна міжволі

Невялікае паведамленне-удакладненне для чытачоў: шаноўныя, насамрэч у мяне два блогі. У першым адбіваюцца мае прафесійныя зацікаўленні, у другім - захапленні па-за прафесійнай дзейнасцю.

Другі блог - рукадзельны,  я вяду яго пад назовам і нікам Vezha !


Я меркавала, што ў двух блогах заблытацца аніяк няможна, але... Спадзяюся, пасля гэтых радкоў усё высветліцца і тыя, хто хоча чытаць артыкулы ды інтэрв'ю, застануцца пры "Сценах, залах, мастерских", а тыя, хто любіць шыць-вязаць-гафтаваць, зменяць падпіску на блог Vezha.

Вымагаю паразумення, дзякую за цярплівасць і перапрашаю за міжвольную блытаніну.

Жана-Vezha