07.10.2012

Дзёмка+Маланка ды...

5 і 6 лістапада ў ДК імя Дзяржынскага – знакамітая «Камедыя…» У.Рудава паводле К.Марашэўскага і Ф.Аляхновіча ў пастаноўцы А.Андросіка.

Спектакль жыве! Дзякаваць трэба антрэпрызе Джэні Шарыпавай: цяпер паказы «Камедыі…» будзе рыхтаваць ды ладзіць менавіта яна.


…Дзёмка ды Маланка жывуць не добра й не шчасліва, а працуюць многа ды цяжка. Дайшло да таго, што абодвум на радасць – толькі гарэлка. Але ж  гарэлку сусед Давідка дае не за так, а пазычае. А пазыка расце! А ні адкуль жа ж няма аніякае помачы!

Роспачны Дзёмка  наракае на бацьку Адама, які сваім грахом усё чалавецтва ўправіў у цяжкое працоўнае жыццё... і  нечакана мае адказ на свае нараканні! І не просты адказ, а дзейсны: да Дзёмкі з’яўляецца... Чорт... Чорт, якому карціць  павысвятляць свае ўласныя пытанні з чалавецтвам…

Жана Лашкевіч 
Фота Віктара Стралкоўскага

Комментариев нет:

Отправить комментарий