29.06.2013

"Что-то будет ..."


Спектаклем «Деды» по одноименной поэме Адама Мицкевича начал работу белорусский антрепризный «Театр Ч».

Согласно поэту Мицкевичу, у отечества есть душа и этой душе больно. Больно и душе мира – за душу каждого, кто в нём есть, за каждое дерево и за каждое отечество. "Но чем же есть жестокость прошлых лет по сравнению с тем, что наш народ терпит теперь ..."

 ... Коричневые, охристые, желтоватые краски разнообразных боговых изображений-теней окружают сценическое пространство – задник и плоские прямоугольники на штанкетах, нависшие над площадкой. Они совсем не двигаются, но дают ясное представление о том,  как мы "под Богом ходим" и от Бога имеем выбор. Освещение поддерживает теплый колорит ... не костёла, не храма; иногда оно прідаёт пространству почти домашний уют, – некоему сакральному пространству во вселенной, которое, наверное, и является человеческим обиталищем согласно художнику Мариусу Яцовскису. Созерцание сценического пространства – своеобразное вхождение в мир спектакля "Деды", созданный литовцами и белорусами на основании общего литературного наследия, написанного по-польски. По-своему – тоже Деды, художественные.

12.06.2013

"Штосьці будзе..."

Спектаклем «Дзяды» паводле аднайменнай паэмы Адама Міцкевіча распачаў дзейнасць беларускі антрэпрызны «Тэатр Ч».

Паводле паэта Міцкевіча, айчына мае душу і гэтай душы баліць. Баліць і душы свету – за душу кожнага, хто ў ім ёсць, за кожнае дрэва і за кожную айчыну. “Але чым жа ёсць жорсткасць мінулых гадоў у параўнанні з тым, што наш народ церпіць цяпер...”

... Карычневыя, вохрыстыя, жаўтлявыя фарбы размаітых боскіх выяваў-ценяў атачаюць прастору сцэны – заднік і пляскатыя простакутнікі на штанкетах, навіслыя па-над пляцоўкай. Яны не гойдаюцца і не соваюцца. Яны не рухаюцца зусім, але стрэмяць вока  тым,  як мы “пад Богам ходзім” і ад Бога маем выбар. Асвятленне падтрымлівае цёплы каларыт... не касцёла, не бажніцы;  часам надае прасторы траха не хатняе ўтульнасці, – нейкай сакральнай прасторы ў сусвеце, якая, напэўна, і ёсць чалавечым жытлом паводле мастака Марыюса Яцоўскіса. Сузіранне сцэнічнае прасторы – праўдзівыя ўваходзіны  ў свет спектакля “Дзяды”, створаны літоўцамі і беларусамі на падставе агульнай літаратурнай спадчыны, пісанай па-польску. Па-свойму – таксама Дзяды, мастацкія.