23.10.2012

Трэці шлях

12-14 кастрычніка ў Таронта (Канада) адбыўся Міжнародны Фестываль рукадзелля CreativFestival. Ладзіцца фестываль два разы на год, а сёлета ўвосень адзначыў сваё дваццаціпяцігоддзе. Зрэшты, нашы выданні пра фестываль не пішуць, як не пішуць пра “Формулу рукоделия у Маскве ды Кіеве, эстонскі Карункавы фэст альбо “Handarbeit&Hobby” у Кёльне, пра выставы і фестывалі ў Парыжы, Мадрыдзе, Лос-Анжэлесе...  Рукадзельная Беларусь сілкуецца інтэрнэт-навінамі. Адтуль і стала вядома, што  ў Таронта з нагоды юбілейнага святкаваньня ладзілася выстава майстроў-дызайнераў вышыванкі Needlework Designer Line, у якой бралі ўдзел сябры Гільдыі канадыйскіх дызайнераў вышыванкі (Needlework Designers of Canada). Сярод іх –  буцік "Spiritof Belarus".


Ягоная гаспадыня і стваральніца – Ірына Варабей, празаік, перакладчыца, майстрыха-дызайнер, фатограф, аўтарка адметных мадэляў на падставе беларускіх традыцыйных матываў ды вобразаў...  якія  муляюць сучасным беларускім рукадзельніцам сваёю відавочнаю недасяжнасцю.  Бо кніжак, часопісаў, сайтаў  не адно з маляўнічымі фота, але з дакладнымі схемамі, выкрайкамі, узорамі і прыкладамі для кожнага, хто хоча і вымагае, нямашака (натуральна, гаворка не пра энцыклапедыі, доследы ды адмысловыя ўтварэнні прафесійнікаў кшталту “Скарбніцы”).  Зрэдчас можна трапіць на добрага майстра, які вучыць не толькі аздабляць ды кроіць нацыянальныя строі, але тлумачыць сутнасць аздобаў-арнаментаў, іхняе значэнне, ўжыванне, каштоўнасць...  І, найгалоўнае, патрэбу ў іх. Перадусім патрэбай Ірына Варабей шчодра дзеліцца з намі .  Жана Лашкевіч 

Трэці шлях

“ ...Калі хочаш нечага папрасіць у Бога – маеш розныя шляхі да Яго. Па-першае, можаш схадзіць у царкву ды памаліцца. Па-другое, можаш запаліць грамнічную свечку; і пакуль агонь гарыць – маеш час для звароту да Яго... Але ёсьць яшчэ адзін шлях. Наш пракаветны, з даўняе даўніны. Складзі свой ліст да Яго. Не, ня літарамі і не алоўкам. Вазьмі голку з ніткай –  і вышый. А замест словаў –  узоры. Усё пра ўсё у тых узорах ёсьць... “

Гэтак некалі прыгаворвала мая бабуля, калі навучала мяне складаць з вышываных крыжыкаў ды ромбікаў узоры, а з узораў –  свае лісты да Бога і гэткім магічным чынам наладжваць сваю повязь з духовым сусьветам.

 А можа, і не мая бабка... А можа, і ня мне... Можа, маёй бабцы ейная бабка, калі тая яшчэ была маленькай... А можа, іншая бабка ды ў іншае стагоддзе... Можа, гэткім чынам мільёны нашых бабак з веку ў век перадавалі наступным пакаленням сваю няхітрую мудрасць.

11.10.2012

Дёмка плюс Маланка...

5 и 6 ноября в ДК им. Дзержинского – знаменитая «Комедия…» В.Рудова по К.Марашевскому и Ф.Алехновичу в постановке А.Андросика.

Спектакль жив! Благодарить за это будем антрепризу Дженни Шариповой:  отныне показы «Комедии…» станет готовить и проводить именно она.



…Дёмка и Маланка живут не мирно и не счастливо, а работают много и тяжело. Дошло до того, что в радость обоим – только водка. Но водку сосед Давидка даёт не так просто, а в долг. А долг растёт! А ниоткуда нет никакой помощи!



Отчаявшийся Дёмка  нарекает на прародителя Адама, который своим грехом всё человечество втянул в тяжёлую трудовую жизнь… и неожиданно получает ответ на свои нарекания! И не простой ответ, а действенный: перед Дёмкой появляется… Чёрт…   Чёрт, которому приспичило решить свои собственные вопросы с человечеством…
 

...Театр «Комедия» представляет легендарный спектакль «Комедия о злосчастном крестьянине Дёмке, его жене Маланке, арендаторе Давиде и Чёрте, который утратил смысл существования»

...Театралов в белорусских молодёжных компаниях девяностых годов часто узнавали по фразам-цитатам вроде «Шалом, Дзёма, кали аддасі?!», «Больш клопату, ніж таго жыцця...”, “Я смяюся, бо слёз ужо няма...” Бывало, что на “Шалом, Дзёма!” дружно отвечал смехом переполненный троллейбус, а на «Ліха ня возьме, дык аддай!» настораживался милиционер; свидетель рассказвал, как историю «пра трыста і адзін рубель» цитировали клиенты в банке…

«Комедия…» настолько пришлась по вкусу белорусским зрителям, что прожила двадцать лет и два года, а в августе 2012 года выдержала восьмисотый показ! И со сцены не сошла!

Да, она изменилась – как меняется легенда, пересказанная несколькими поколениями. Изменилась с 1991 года, когда режиссёр-педагог Андрей Андросик с коллегой Владимиром Рудовым подготовили спектакль с выпускным курсом своих учеников из Академии искусств. И с тех пор, когда была украшением репертуара двух театров, Альтернативного и Малого (ныне не существующих), брала гран-при международных фестивалей, – тоже изменилась. А узнал бы сегодня свой сюжет о селянине Дёмке доминиканский монах Каэтан Марашевский? Ну, монологи бы точно узнал – некоторые и не менялись с 1787 года. А некоторые переписал белорусский классик Франтишек Алехнович – в начале двадцатого века…

В чём секрет популярности «Комедии…»,, живой театральной легенды? В правильно поставленных вопросах – вечных человеческих вопросах к самим себе и к тайнам мирозданья? Или в ответах, которые старательно ищут герои?

Похоже, у каждого зрителя – свой секрет...
 
 
Жанна Лашкевич
Фото Виктора Стрелковского

07.10.2012

Дзёмка+Маланка ды...

5 і 6 лістапада ў ДК імя Дзяржынскага – знакамітая «Камедыя…» У.Рудава паводле К.Марашэўскага і Ф.Аляхновіча ў пастаноўцы А.Андросіка.

Спектакль жыве! Дзякаваць трэба антрэпрызе Джэні Шарыпавай: цяпер паказы «Камедыі…» будзе рыхтаваць ды ладзіць менавіта яна.


…Дзёмка ды Маланка жывуць не добра й не шчасліва, а працуюць многа ды цяжка. Дайшло да таго, што абодвум на радасць – толькі гарэлка. Але ж  гарэлку сусед Давідка дае не за так, а пазычае. А пазыка расце! А ні адкуль жа ж няма аніякае помачы!

Роспачны Дзёмка  наракае на бацьку Адама, які сваім грахом усё чалавецтва ўправіў у цяжкое працоўнае жыццё... і  нечакана мае адказ на свае нараканні! І не просты адказ, а дзейсны: да Дзёмкі з’яўляецца... Чорт... Чорт, якому карціць  павысвятляць свае ўласныя пытанні з чалавецтвам…

Жана Лашкевіч 
Фота Віктара Стралкоўскага