Штораніцы за каваю я выслухваю сабачыя і кашэчыя гісторыі, бо сястра
дапамагае валанцёрам, якія ратуюць катоў і сабак. Часам збіраюць па вуліцах, а
часцей забіраюць з вуліцы Гурскага, 42, дзе месціцца ўстанова, названая “Фаўнай
гораду” – пункт адлову і часовага
ўтрымання жывёлаў. Гісторыя першая,
другая, чарговая... Пазачарговую гісторыю я пачула пад час выканання службовых
абавязкаў. Перад пачаткам спектакля глядач гадоў васьмі шчасліва паведаміў:
цяпер у яго таксама ёсць сабака! Гледачоў тата разважліва ўдакладніў, маўляў,
глядзелі ваш спектакль, а там сабака ды котка знаходзяць сабе гаспадароў. Ну і...
пад уплывам мастацтва спраўдзілі сынаву мару. Узялі сабаку. Проста ўзялі – у
валанцёраў...
Важна патлумачыць дзіцяці, кім можа і павінна зрабіцца жывёла ў доме. Перш як узяць сабе гадаванца, трэба моцна-моцна падумаць, ці здужае гаспадар за яго адказваць, пры гэтым не варта дагаджаць жаданню дзіцяці мець жывую цацку. Бо завельмі часта для дзіцяці бяруць кацяня, а праз колькі часу, нагуляўшыся, выкідаюць жывёлку на вуліцу. Ці гатовыя вы прыбіраць латок, вычэсваць поўсць, мыць лапы, падымацца на шпацыр з сабакам альбо разам з катом, які любіць пабудзіць гаспадара гадзін у пяць раніцы? А часам жывёлы хварэюць – патрэбныя лекі, харчы, адмысловы дагляд. А часам уцякаюць – трэба цярпліва і доўга шукаць.
Паводле рэкамендацый адмыслоўцаў, трохгадоваму дзяцяці можна мець рыбак альбо птушку, а гадкоў с сямі-васьмі дзіця ў стане дапамагчы даглядаць ката ці сабаку. Перадусім такі сябрук у хаце – гэта выхаванне пачуццяў. Стаўленне да жывёлы дапамагае змадэляваць і нават выправіць чалавечыя дачыненні – сямейнікі больш уважліва ставяцца адзін да аднаго, выяўляюць дабрыню, спагадлівасць, цярпенне. Жывёла часцяком спрыяе ўтварыць асаблівую хатнюю атмасферу – калі жывёлу прымаюць як сямейніка. Калі ў дзіцяці ёсць клопат і адказнасць за жывёлу, дзіця пераносіць гэтае адказнае стаўленне на родных людзей. Жывёла можна выправіць чалавечыя дачыненні, асабліва паміж старэйшымі і малодшымі, якія дзеляць клопаты адпаведна свайму ўзросту. Адзін шпацыруе з гадаванцам, другі прыбірае і вычэсвае, у выніку агульная справа яднае і спанукае да паразуменя.
А навукоўцы з фінскага Kuopio University Hospital высветлілі, што дзеці менш хварэюць, калі ў сям’і ёсць свойская жывёла. Пры гэтым сабакі ўплываюць на дзіцячы імунітэт лепей за катоў, таму што... цягаюць з вуліцы бруд. На яго імгненна рэагуе імунная сістэма дзіцяці і ў выніку ўзмацняецца супраць вірусаў і бактэрый, якія выклікаюць рэспіраторныя захворванні.
Тэатр адным з першых заўважае: калі наспявае праблема з жывёламі , значыць, ёсць праблема ў чалавечым грамадстве. У гэтай праблемы шмат складнікаў: жыццё, эканамічная сітуацыя, выхаванне, але нейкія маральныя каштоўнасці нязменныя. Добры чалавек не праміне бяздомнага сабаку, не выкіне на вуліцу ката. Жывёлы – катэгорыя асаблівая. Яны не могуць прасіць, патрабаваць, сказаць пра свой боль і змагацца за свае правы. Таму ў дачыненні да жывёлы надзвычай важная чалавечая інтуіцыя і жаданне дапамагчы. Дапамагаючы іншаму, ты нешта знойдзеш для сябе.
Маладзёвае аб’яднанне “Суперкот” http://forum.superkot.com/ – грамадскае. То бок складаецца з валанцёраў і тых, хто ім дапамагае, а таксама з усіх, хто можа і хоча дапамагчы, не можа не адгукнуцца на бяду альбо праблему. Пэўная мэта – ратаванне жывёлаў, якія трапляюць на адрас Гурскага, 42 – у пункт адлову і часовага ўтрымання. А туды трапляюць бяздомнікі – кінутыя, выкінутыя, адрынутыя, літаральна выцягнутыя з-пад колаў машыны альбо цудам ацалелыя пасля “палёту” з высокага паверху. І часу на ратаванне ў іх вельмі мала. За непрацяглы час трэба знайсці для жывёлкі новы дом – у ідэале, а на справе – нейкі зацішны куток, дзе можна лекаваць (а таксама стэрылізаваць), даглядаць (а таксама супакойваць пасля непрыемнасцяў) і чакаць... Таго самага гаспадара. Вядомыя гісторыі сабак, якія паміралі на магіле гаспадара; валанцёры апавядаюць і пра катоў, якія па-просту адмаўляліся есці і паміралі – праз тое, што ім здрадзілі, іх кінулі.
У “Суперката” няма звыклага офісу, затое ёсць прытулак, дзе часова ўтрымліваюцца гэтыя небаракі. Памяшканне невялікае, хвастоў шмат, дзейнічаць трэба хутка, таму што сталіца – горад вялікі, у тым ліку і на гора – кашэчае ці сабачае. Валанцёры разбіраюць жывёлаў па дамах, па кватэрах, каб хоць трошкі пасунуць бясконцую чаргу. “Суперкату” патрэбны добраахвотнікі – не толькі тыя, хто можа прыгодзіць у прытулак, але і тыя, хто можа дапамагчы лекамі, харчам, цёплымі посцілкамі ў халодную паравіну году, хто можа выступіць з аповедамі пра гадаванцаў і тлумачэннямі правілаў утрымання жывёлаў у гарадскіх умовах. Заўсёднікі і валанцёры не толькі кормяць жывёлаў альбо робяць ім уколы: патрабуюцца фатографы і стылісты, кіроўцы з уласнымі машынамі, друкары, журналісты і нават творчыя рукадзельніцы для ўдзелу ў кашэчых і сабачых выставах. І, галоўнае, патрэбныя чалавечыя рукі і сэрцы – даглядаць і любіць.
Увага, знаўцы ды заўсёднікі Тэатра юнага гледача! У якім спектаклі
знайшлося падобнае мастацкае кіраўніцтва да дзеяння? Слушна, у цудоўнай гісторыі пра Брыка і Шусю,
якія шукаюць лета. Сярод нашых персанажаў ёсць прынцэса Беласнежка, якая вельмі
любіць свайго маленькага поні. Ёсць маленькі лорд Седрык Фаўнтлярой, што любіць
сабак і рыхтуе свайму дзеду прыемную неспадзёўку – сабачы хор, які брэша... дакладна пад
музыку. Ёсць маленькае Асляня, якое ўцякае ад жорсткага гаспадара і дапамагае
немаўляці на імя Езус Хрыстус. Ёсць
вожыкі, вавёркі, медзьвядкі, парсючкі, пацукі, краты, ластаўкі... У тэатры
працуюць з вобразамі. У адных спектаклях жывёльныя персанажы адлюстроўваюць
чалавечыя дачыненні, у іншых – уяўленні
людзей пра жывёлаў, у нейкіх –
стасункі людзей з жывёламі. Неўзабаве выстветлілася, што сярод нашых
заўсёднікаў-тэатралаў ёсць ратаўнікі жывёлаў з
маладзёвага грамадскага аб’яднання “Суперкот”. Натуральна, Тэатру юнага гледача проста наканавана было
з ім пасябраваць!
![]() |
"Суперкоткі" (валанцёркі прытулку) на кашэчай выставе |
Вольга Швед, старшыня “Суперката”, з гэтай нагоды
жартуе: маўляў, у нас агульныя каты, сабакі, дзеці, сваякі, а хто як не дзеці і
не жывёлы патрэбны адзін аднаму?
Паводле адукацыі Вольга – педагог, паводле заняткаў – прадпрымальнік, у
вольную часіну – валанцёрка. Перавагу аддае катам. Бавіцца з імі столькі часу,
што, падобна, здолее перакладаць з кашэчае мовы на некалькі чалавечых.
– Амаль перакладаю, –
пагаджаецца Вольга. – Здаецца, самыя
лепшыя чалавечыя пачуцці ўзнікаюць да дзяцей і да жывёлаў. Варта дакрануцца да
пухнатага кашэчага камячка альбо да маленькага дзіцяці... А калі не ўзнікаюць, калі
чалавек не любіць жывёлаў ды дзяцей, дык з чалавекам нешта не тое робіцца... Дзеці жывуць пачуццямі, жывяцца вобразамі,
таму спектаклі , напэўна, самае геніяльнае вынаходніцтва, каб распавесці
дзіцяці пра жывёлу і абудзіць да жывёлы лепшыя пачуцці (вядома, ёсць адметныя
фільмы ды кнігі, але тэатр – ён вось тут і зараз, і ягонае ўздзеянне
пераацаніць цяжка).
У тэатры ёсць гледачы, з
якімі можна размаўляць перад спектаклямі альбо пасля спектакляў. Мы распачалі сустрэчы па школах, а
тэатральныя педагогі практыкуюць гэта прафесійна. У Тэатра юнага гледача ёсць сайт, дзе адразу
з’явіўся банер “Суперката”. Пакуль Тэатр юнага гледача працуе ў арэндаваным
памяшканні, самым дзейсным сродкам дапамогі можна лічыць спектаклі. Дырэктар
тэатра Юры Кулік – драматург і рэжысёр, ужо напісаў п’есу з галоўнымі героямі –
сабакам Казікам і коткай Машкай. Праўда, нам сумленна палумачылі, што спектакль
у строга планавай установе не можа ажыццявіцца вокамгненна і трэба чакаць
наступнага сезону.Важна патлумачыць дзіцяці, кім можа і павінна зрабіцца жывёла ў доме. Перш як узяць сабе гадаванца, трэба моцна-моцна падумаць, ці здужае гаспадар за яго адказваць, пры гэтым не варта дагаджаць жаданню дзіцяці мець жывую цацку. Бо завельмі часта для дзіцяці бяруць кацяня, а праз колькі часу, нагуляўшыся, выкідаюць жывёлку на вуліцу. Ці гатовыя вы прыбіраць латок, вычэсваць поўсць, мыць лапы, падымацца на шпацыр з сабакам альбо разам з катом, які любіць пабудзіць гаспадара гадзін у пяць раніцы? А часам жывёлы хварэюць – патрэбныя лекі, харчы, адмысловы дагляд. А часам уцякаюць – трэба цярпліва і доўга шукаць.
Паводле рэкамендацый адмыслоўцаў, трохгадоваму дзяцяці можна мець рыбак альбо птушку, а гадкоў с сямі-васьмі дзіця ў стане дапамагчы даглядаць ката ці сабаку. Перадусім такі сябрук у хаце – гэта выхаванне пачуццяў. Стаўленне да жывёлы дапамагае змадэляваць і нават выправіць чалавечыя дачыненні – сямейнікі больш уважліва ставяцца адзін да аднаго, выяўляюць дабрыню, спагадлівасць, цярпенне. Жывёла часцяком спрыяе ўтварыць асаблівую хатнюю атмасферу – калі жывёлу прымаюць як сямейніка. Калі ў дзіцяці ёсць клопат і адказнасць за жывёлу, дзіця пераносіць гэтае адказнае стаўленне на родных людзей. Жывёла можна выправіць чалавечыя дачыненні, асабліва паміж старэйшымі і малодшымі, якія дзеляць клопаты адпаведна свайму ўзросту. Адзін шпацыруе з гадаванцам, другі прыбірае і вычэсвае, у выніку агульная справа яднае і спанукае да паразуменя.
А навукоўцы з фінскага Kuopio University Hospital высветлілі, што дзеці менш хварэюць, калі ў сям’і ёсць свойская жывёла. Пры гэтым сабакі ўплываюць на дзіцячы імунітэт лепей за катоў, таму што... цягаюць з вуліцы бруд. На яго імгненна рэагуе імунная сістэма дзіцяці і ў выніку ўзмацняецца супраць вірусаў і бактэрый, якія выклікаюць рэспіраторныя захворванні.
Тэатр адным з першых заўважае: калі наспявае праблема з жывёламі , значыць, ёсць праблема ў чалавечым грамадстве. У гэтай праблемы шмат складнікаў: жыццё, эканамічная сітуацыя, выхаванне, але нейкія маральныя каштоўнасці нязменныя. Добры чалавек не праміне бяздомнага сабаку, не выкіне на вуліцу ката. Жывёлы – катэгорыя асаблівая. Яны не могуць прасіць, патрабаваць, сказаць пра свой боль і змагацца за свае правы. Таму ў дачыненні да жывёлы надзвычай важная чалавечая інтуіцыя і жаданне дапамагчы. Дапамагаючы іншаму, ты нешта знойдзеш для сябе.
Маладзёвае аб’яднанне “Суперкот” http://forum.superkot.com/ – грамадскае. То бок складаецца з валанцёраў і тых, хто ім дапамагае, а таксама з усіх, хто можа і хоча дапамагчы, не можа не адгукнуцца на бяду альбо праблему. Пэўная мэта – ратаванне жывёлаў, якія трапляюць на адрас Гурскага, 42 – у пункт адлову і часовага ўтрымання. А туды трапляюць бяздомнікі – кінутыя, выкінутыя, адрынутыя, літаральна выцягнутыя з-пад колаў машыны альбо цудам ацалелыя пасля “палёту” з высокага паверху. І часу на ратаванне ў іх вельмі мала. За непрацяглы час трэба знайсці для жывёлкі новы дом – у ідэале, а на справе – нейкі зацішны куток, дзе можна лекаваць (а таксама стэрылізаваць), даглядаць (а таксама супакойваць пасля непрыемнасцяў) і чакаць... Таго самага гаспадара. Вядомыя гісторыі сабак, якія паміралі на магіле гаспадара; валанцёры апавядаюць і пра катоў, якія па-просту адмаўляліся есці і паміралі – праз тое, што ім здрадзілі, іх кінулі.
У “Суперката” няма звыклага офісу, затое ёсць прытулак, дзе часова ўтрымліваюцца гэтыя небаракі. Памяшканне невялікае, хвастоў шмат, дзейнічаць трэба хутка, таму што сталіца – горад вялікі, у тым ліку і на гора – кашэчае ці сабачае. Валанцёры разбіраюць жывёлаў па дамах, па кватэрах, каб хоць трошкі пасунуць бясконцую чаргу. “Суперкату” патрэбны добраахвотнікі – не толькі тыя, хто можа прыгодзіць у прытулак, але і тыя, хто можа дапамагчы лекамі, харчам, цёплымі посцілкамі ў халодную паравіну году, хто можа выступіць з аповедамі пра гадаванцаў і тлумачэннямі правілаў утрымання жывёлаў у гарадскіх умовах. Заўсёднікі і валанцёры не толькі кормяць жывёлаў альбо робяць ім уколы: патрабуюцца фатографы і стылісты, кіроўцы з уласнымі машынамі, друкары, журналісты і нават творчыя рукадзельніцы для ўдзелу ў кашэчых і сабачых выставах. І, галоўнае, патрэбныя чалавечыя рукі і сэрцы – даглядаць і любіць.
Жана Лашкевіч,
загадчык
літаратурна-драматургічнай часткі Тэатра юнага гледача
Комментариев нет:
Отправить комментарий