12-14 кастрычніка
ў Таронта (Канада) адбыўся Міжнародны Фестываль рукадзелля CreativFestival.
Ладзіцца фестываль два разы на год, а сёлета ўвосень адзначыў сваё
дваццаціпяцігоддзе. Зрэшты, нашы выданні пра фестываль не пішуць, як не пішуць
пра “Формулу рукоделия у Маскве ды Кіеве, эстонскі Карункавы фэст альбо “Handarbeit&Hobby” у Кёльне, пра
выставы і фестывалі ў Парыжы, Мадрыдзе, Лос-Анжэлесе... Рукадзельная Беларусь сілкуецца
інтэрнэт-навінамі. Адтуль і стала вядома, што
ў Таронта з нагоды юбілейнага святкаваньня ладзілася выстава
майстроў-дызайнераў вышыванкі Needlework Designer Line, у якой бралі ўдзел
сябры Гільдыі канадыйскіх дызайнераў вышыванкі (Needlework Designers of
Canada). Сярод іх – буцік "Spiritof Belarus".
“ ...Калі хочаш
нечага папрасіць у Бога – маеш розныя шляхі да Яго. Па-першае, можаш схадзіць у
царкву ды памаліцца. Па-другое, можаш запаліць грамнічную свечку; і пакуль
агонь гарыць – маеш час для звароту да Яго... Але ёсьць яшчэ адзін шлях. Наш
пракаветны, з даўняе даўніны. Складзі свой ліст да Яго. Не, ня літарамі і не
алоўкам. Вазьмі голку з ніткай – і
вышый. А замест словаў – узоры. Усё пра
ўсё у тых узорах ёсьць... “
Ягоная гаспадыня і
стваральніца – Ірына Варабей, празаік, перакладчыца, майстрыха-дызайнер,
фатограф, аўтарка адметных мадэляў на падставе беларускіх традыцыйных матываў
ды вобразаў... якія муляюць сучасным беларускім рукадзельніцам сваёю
відавочнаю недасяжнасцю. Бо кніжак,
часопісаў, сайтаў не адно з маляўнічымі
фота, але з дакладнымі схемамі, выкрайкамі, узорамі і прыкладамі для кожнага, хто хоча і вымагае, нямашака
(натуральна, гаворка не пра энцыклапедыі, доследы ды адмысловыя ўтварэнні
прафесійнікаў кшталту “Скарбніцы”). Зрэдчас
можна трапіць на добрага майстра, які вучыць не толькі аздабляць ды кроіць
нацыянальныя строі, але тлумачыць сутнасць аздобаў-арнаментаў, іхняе значэнне,
ўжыванне, каштоўнасць... І, найгалоўнае,
патрэбу ў іх. Перадусім патрэбай Ірына Варабей шчодра дзеліцца з намі . Жана Лашкевіч
Трэці шлях

Гэтак некалі
прыгаворвала мая бабуля, калі навучала мяне складаць з вышываных крыжыкаў ды
ромбікаў узоры, а з узораў – свае лісты
да Бога і гэткім магічным чынам наладжваць сваю повязь з духовым сусьветам.
А можа, і не мая бабка... А можа, і ня мне...
Можа, маёй бабцы ейная бабка, калі тая яшчэ была маленькай... А можа, іншая
бабка ды ў іншае стагоддзе... Можа, гэткім чынам мільёны нашых бабак з веку ў век
перадавалі наступным пакаленням сваю няхітрую мудрасць.